Зима пришла – УО «Кличевский ГАТК»

Зима пришла

Нечакана, крадком, прыйшла зіма-каралева. Як доўга чакалі мы яе, з яе завірухай, снегам, марозам, з яе дзівоснымі малюнкамі на вокнах.
Апошнія гады яна не вельмі часта заходзіць да нас, тым больш мы чакаем, шануем і захапляемся яе хараством. Па-святочнаму вітае нас зіма-прыгажуня. Напаказ выстаўляе свой казачны прыкід. Усіх адзела ў новую вопратку. Яе белы колер усюды: на сцежках, на галінках дрэў, на дахах дамоў.
Яна як бы запрашае спыніцца, прыслухацца, падзівіцца яе зімовымі ўзорамі. Так і вабіць сваей белізной. Мароз-траскун зрэдку паказвае сваю моц, каб не забывалі пра яго. Легкі палет сняжынак захапляе. Што і казаць – падабаецца зіма! Усмешкі красяць твары людзей.
Чараўніца-зіма лічыць,што яе прызванне – дарыць людзям радасць, добры настрой, вызваць у іх упэўненасць у заўтрашнім дні, навучыць людзей адчуць любоў да прыроды, адчуць сэрцам патрэбнасць і радасць жыцця, навучыць жыць у ладзе з сумленнем.
Зімовы настрой пануе і ў нашых навучэнцаў: прайшлі экзамены, наступіла пара канікулаў, пара адпачынку. Цяпер можна знайсці вольную гадзіну, каб палюбавацца прыгажосцю зімовага пейзажу, пакатацца на лыжах, каньках, пагуляць у хакей, прайсціся па зімоваму лесу, пагуляць па заснежаных вуліцах, адчуць вяселае рыпанне снегу.
Можа гэтая зіма адкрые нам шлях да цікавага, цудоўнага, задуманага. Не губляй надзею! Зрабі крок наперад! Радуйся сваей зіме! Цані сенняшні дзень, чакай заўтрашні дзень…

Влащенко Г.С., преподаватель,

Михолап Л.В.,  заместитель директора по воспитательной работе.

Оставьте комментарий