Сустрэча з восенню
Зноў восень… Зноў кранае цябе сваімі прыгожымі залацістымі фарбамі. Яны ўсюды гэтыя фарбы: у садзе, у двары, у лесе, у полі.
Асеннім водарам дыхае зямля. Ен разносіцца па ўсяму наваколлю. А ў душы гучыць асаблівая трапяткая музыка развітвання з летам, з яго светам, цяплом, зелянінай дрэў, траў, лугоў, палеў.
Ласкавая ўсмешка сонца, пяшчотны вецярок, блакітныя казачныя аблокі яшчэ радуюць нас.
І ты, нібы зачараваны, стаіш і ўслухоўваешся ў гэтыя гукі восені, здзіўляешся, адкуль жа гэта зачараванасць, прыгажосць, легкая журба, роздум пра жыцце, яго сэнс, жыццевыя прынцыпы. Мабыць, паэтычнае ўспрыманне жыцця, усяго наваколля дастаецца нам з дзяцінства. Галоўнае, каб чалавек не разгубіў яго на працягу свайго жыцця.
Хочацца ісці па прыгожай зямлі, захапляцца яе хараством, быць удзячнай роднай зямельцы за ўсе, што яна дае нам. Хочацца слухаць прыгажуню-восень, душой бачыць нябачнае, каб неасцярожнасцю сваей нікога не пакрыўдзіць.
Выкладчык Влашчанка Галіна Сяргееўна