Зімовае свята «Каляды» – УО «Кличевский ГАТК»

Зімовае свята «Каляды»

У свеце няма ні воднага народа, які не мае сваіх нацыянальных традыцый. Менавіта традыцыі адыгрываюць важную ролю ў аднаўленні культуры, у гарманічным развіцці грамадства і асобы. Адраджэнню народных традыцый у нашым каледжы надаецца вялікая ўвага. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, праводзяцца абрадавыя беларускія святы.

16 студзеня на базе музейнага комплексу “Сялянская сядзіба” адбылося зімовае свята «Каляды» з удзелам навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа.

Каляды для продкаў сучасных беларусаў былі галоўным зімовым святам, якое было звязана ў першую чаргу з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізавала пачатак новага года – сонечнага і сельскагаспадарчага. Калядоўшчыкі пераапраналіся, а гаспадары імкнуліся адарыць іх шчадрэй, каб год быў удалым. Чым весялей і цікавей пройдзе абрад, тым лепш будзе надыходзячы год. Менавіта таму прынята вясёлай кампаніяй калядоўшчыкаў збірацца разам за сталом з багатым пачастункам, а маладым людзям — вадзіць карагоды, спяваць, танцаваць і хваліць свята з музыкай, танцамі і гульнямі. Самае галоўнае – каб усё гэта рабілася з непадробнай шчырасцю і цеплынёй.

Свята прынесла ўсім удзельнікам задавальненне і радасны настрой.

Галіна Улашчанка, выкладчык

Оставьте комментарий